Кіраўніцтва БНП: правакаванне росту дыскрымінацыі недапушчальнае

Каардынацыйны камітэт БНП прыняў заяву з нагоды ініцыятывы пра ўвядзенне крымінальнай адказнасці за прапаганду і публічную дэманстрацыю гомасексуалізму. Лідары БНП перакананыя ў недапушчальнасці грамадскіх дзеянняў, якія вядуць да росту ўзроўню дыскрымінацыі ў грамадстве.

Заява Каардынацыйнага камітэту – гэта рэакцыя на ініцыятыву фонду «Адкрытыя сэрцы» і Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі накіраваць у Адміністрацыю прэзідэнта «калектыўны зварот з просьбай ініцыявання прыняцця закону пра забарону прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасексуалізму і іншых палавых вычварэнняў няпоўнагадовым» і ўвядзенне крымінальнай адказнасці за такія дзеянні.

Лідары БНП заклікалі кіраўнікоў фонду «Адкрытыя сэрцы» і Рыма-каталіцкага касцёлу адклікаць сваю заяву, а дзяржаўныя органы Беларусі – пачаць распрацоўку антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.

Усе падрабязнасці – у поўным тэксце заявы Каардынацыйнага камітэту: