Zoom-канферэнцыя пра Дэкрэт аб замежнай дапамозе

25 траўня быў падпісаны Дэкрэт прэзідэнта “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”. Цягам трох месяцаў Савет міністраў супольна з Нацыянальным банкам і Кіраваннем справамі прэзідэнта павінны прывесці акты заканадаўства ў адпаведнасць з Дэкрэтам. Па гэтых актах маюць быць праведзеныя грамадскія абмеркаванні.

Беларуская нацыянальная платформа пачала планаванне адвакацыйных дзеянняў, якія будуць накіраваныя на змяненне стаўлення ключавых стэйкхолдэраў да парадку атымання і выкарыстання замежнай дапамогі ў Беларусі.

16 чэрвеня 2020 году (17:00 – 18:30) мы правядзем zoom-канферэнцыю, каб абмеркаваць асноўныя нюансы Дэкрэту, неабходнасць і планаванне супольных дзеянняў па адвакатаванні.

Запрашаем прадстаўнікоў арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Удзельнікі

Вольга Смалянко​, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі (Lawtrend​). Што змяніў новы Дэкрэт? 

Прачытаць тэкст аналізу па-расейску і па-ангельску .

Андрэй Ягораў, старшыня КК БНП, «EuroBelarus.Info«, магчымыя кірункі адвакатавання.

Наста Бекіш, сяброўка КК БНП, «Зелёная сеть / Таварыства Зялёная сетка”, мадэратарка канферэнцыі