Міністэрства юстыцыі праводзіць простую тэлефонную лінію

27 лютага ў часе тэлефоннай лініі прадстаўніца Міністэрства юстыцыі Кірычэнка Алена Ольдаўна, начальніца ўпраўленьня па пытаньнях некамэрцыйных арганізацыяў адкажа на пытаньні па зьменах у заканадаўства аб стварэньні і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў.Час правядзеньня — з 11.00 да 12.00. Атрымаць адказы на пытаньні, якія цікавяць у межах названай тэмы, можна па тэлефоне (017) 200-62-51.

*****

Ад 20 лютага набылі моц зьмены, унесеныя ў мінулым годзе ў Закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”. На падставе ўнесеных у закон зьменаў Міністэрствам юстыцыі была прынятая новая рэдакцыі інструкцыі пра парадак рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў (пастанова Міністэрства ад 3 лютага 2014 году).

З тэкстам закону можна азнаёміцца па спасылцы. Формы дакумэнтаў інструкцыі па іх афармленьні.

Гэты закон не вырашае найбольш істотных праблемаў у прававым рэгуляваньні няўрадавых арганізацыяў, пры яго распрацоўцы засталіся не пачутыя прапановы саміх грамадзкіх аб’яднаньняў. Разам з тым, некаторыя са зьменаў маюць пэўнае значэньне.

Асноўныя зь іх:

1) паменшаныя патрабаваньні да тэрытарыяльнага прадстаўніцтва складу заснавальнікаў пры стварэньні новых мясцовых і рэспубліканскіх грамадзкіх аб’яднаньняў;

2) невялікія зьмены закранулі патрабаваньні да дакумэнтаў, што прадстаўляюцца для рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў , так , зь ліку дакумэнтаў, што прадстаўляюцца для рэгістрацыі, выключанае графічнае адлюстраваньне арганізацыйных структураў, зьменены парадак падпісаньня некаторых дакумэнтаў, а таксама зьмененае СМІ, у якім друкуюцца паведамленьні аб рэгістрацыі аб’яднаньняў;

3) зьменены парадак афармленьня зьменаў і дапаўненьняў, якія ўносяцца ў Статут грамадзкага аб’яднаньня;

4) зьменены парадак ліквідацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, уведзеныя некаторыя новыя падставы для ліквідацыі.

Нагадаем, 9 кастрычніка прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў абмеркавалі на слуханьнях ў Менску пытаьбні ўдасканаленьня прававых умоваў для дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў. У часе дыскусіі закраналіся тэмы неабходнасбці кансалідацыі грамадзкіх аб’яднанбняў вакол пытанбняў заканадаўства аб НКА, аднаўленьня практыкі грамадзкіх слуханьняў і мэханізму камунікацыі НКА і ўладаў, а таксама выпрацоўкі супольных дзеяньняў па вырашэньні найбольш важкіх перашкодаў у прававым поле дзейнасьці НКА.

belngo.info

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства