У Беларусі пройдзе другі Тыдзень Даступнасьці

“Офіс па правах людзей зь інваліднасьцю” ў чэрвені правядзе другі Тыдзень Даступнасьці. Шэраг разнастайных мерапрыемстваў пройдуць у Менску і рэгіёнах.

«Даступнасьць для людзей зь інваліднасьцю – гэта ня толькі безбар’ерны асяродак. Гэта больш шырокае паняцьце. Гэта даступнасьць жыцьця», – адзначаюць арганізатары Тыдня Даступнасьці.

Падзея Тыдзень Даступнасьці прысьвечаная Даступнасьці жыцьця ва ўсіх яго праявах для людзей зь інваліднасьцю. Людзі з амбежаванымі магчымасьцямі маюць права весьці актыўнае незалежнае жыцьцё ў сучасным грамадзтве: працаваць, займацца спортам, карыстацца паслугамі транспарту, камунікацыямі, удзельнічаць у культурным жыцьці і г.д.

— Мы зьвяртаемся з просьбай да грамадзянскай супольнасьці Беларусі падтрымаць Тыдзень Даступнасьці. Для нас важная любая падтрымка – гэта і публікацыі ў СМІ на тэму правоў людзей зь інваліднасьцю, банэр на сайце, наведваньне нашых імпрэзаў. Нам важная любая форма ўдзелу грамадзянскай супольнасьці ў гэтым мерапрыемствы, – кажуць прадстаўнікі “Офіса па правах людзей зь інваліднасьцю”.

Сёлета таксама маюць адбыцца шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах. Зараз плян распрацоўваецца і ўзгадняецца з мясцовымі ўладамі.

У мінулым годзе Тыдзень Даступнасьці складаўся з 16 мерапрыемстваў: публічныя лекцыі і дыскусіі, майстар-клясы, форум даступнасьці, паказы фільмаў і сацыяльных ролікаў, цырымоніі адкрыцьця і ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу на сымбаль даступнасьці. Увесь рэпартаж з месца падзей Вы можаце паглядзець па спасылцы.

Сяргей Драздоўскі: Ключавая роль НДА – гэта арганізацыя саміх людзей зь інваліднасьцю

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства