Вышэградская акадэмія культурнага мэнэджмента

Вышэградская акадэмія культурнага мэнэджмента (VACuM) — гэта 2-х гадовы трэнінгавы курс для маладых прафесіяналаў, якія працуюць у галіне культуры у краінах Вышэградскай чацвёркі і Усходняга партнерства.

Гэта курс для маладых, але ўжо з працоўным вопытам прафесіяналаў адкрытых для супольных праектаў. Для ўдзелу будуць абраныя 20 чалавек з 10 краінаў.

Праграма распрацавана для НДА і прыватных арганізацый і інстытуцый. Удзельнікі павінны мець базавыя веды пра Еўрапескую, нацыянальную і рэгіянальную культурную палітыку і мінімум 2 гады вопыту у мэнэджменце культурных ці мастацкіх праектах для мясцовых ці міжнародных супольнасцяў.

Усе мерапрыемствы будуць праводзіцца на ангельскай мове, таму кандыдаты павінны добра ею валодаць.

Усе удзельнікі абавязкова павінны прыняць удзел у 2-х трэнінгавых сесіях у Кракаве і Празе, і завяршальным семінары у Тбілісі.

Большасць выдаткаў пад час праекта пакрываюць арганізатары. Удзельнікі самастойна аплачваюць праезд, страхоўку і візу (пры неабходнасці).

Апошні тэрмін падачы заяўкі 15 мая 2014.

Падаць заяўку можна тут.

Паводле adukacyja.info

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства