Падрыхтоўка канцэпцыі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі

РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (belhelcom.org) і Сетка супраць дыскрымінацыі (rounasc.info) ініцыююць падрыхтоўку канцэпцыі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі.

У сувязі з гэтым запрашаюцца да супрацы эксперты, якія маглі б у найбліжэйшыя некалькі месяцаў увайсці ў працоўную групу па падрыхтоўцы прынцыпаў/канцэпцыі будучага антыдыскрымінацыйнага закона Рэспублікі Беларусь. Распачаць працу плануецца на пачатку чэрвеня бягучага года.

Пажадана, каб кандыдаты мелі адпаведную акадэмічную падрыхтоўку і вопыт падобнай працы.

Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:

  • Значны вопыт працы з правамі чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях;
  • Знаёмства з міжнародным і еўрапейскім заканадаўствам па правах чалавека і практыкай;
  • Шырокі вопыт працы з баларускім правам і палітыкай (policies) у якасці юрыста, навукоўца ці грамадзкага актывіста;
  • Вопыт распрацоўкі альбо напісання заканадаўства ці прапаноў па зменах ў заканадаўстве (гэта істотна толькі для 3-х сябраў).

Пажаданыя патрабаванні:

  • Знаёмства з міжнародным і еўрапейскім заканадаўствам і лепшай практыкай па правах на недыскрымінацыю і роўнасць;
  • Папярэдні вопыт адвакацыі змен у заканадаўства ці палітыку (policies) для ўдасканалення абароны правоў чалавека;
  • Прадэманстраваны вопыт працы з альбо ад імя дыскрымінаваных асоб;
  • Вопыт удзелу ў працоўнай групе ці іншым органе, адказным за падрыхтоўку прапаноў па рэфармаванні заканадаўства ці палітыкі;
  • Беглая ангельская мова.

Ад зацікаўленых у супрацы да 31 траўня 2014 года чакаюцца паведамленні на адрас электронная пошты:office@belhelcom.org з кантактнымі дадзенымі і інфармацыяй пра іх адпаведнасць патрабаванням, уключаючы званні, пасады, а таксама іншую важную інфармацыяю.

Крыніца

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства