Сустрэча Кіруючага Камітэта ФГС УП у Варшаве

Наступная сустрэча кіруючага Камітэта ФГС УП пройдзе 2-3 кастрычніка. Асноўнай тэмай сустрэчы стане падрыхтоўка да Шостай штогадовай Асамблеі ФГС УП, якая адбудзецца ў Батумі, Грузія, напрыканцы лістапада.

Падчас экспертнай сустрэчы, якую арганізуе разам з Польскім Інстытутам Замежных Спраў 2 кастрычніка, сябры кіруючага Камітэта абмяркуюць пытанні, звязаныя з бяспекай і правамі чалавека ў рэгіёне, а таксама мэты на Рыжскі саміт Усходняга партнёрства ў 2015 годзе. Акрамя таго, Кіруючы Камітэт будзе працаваць над завяршэннем распрацоўкі новай стратэгіі Форуму і працэсу выбараў Форуму.

Кіруючы Камітэт збіраецца штоквартальна для абмеркавання стратэгічнага развіцця Форуму.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства