Запрашаем на Канферэнцыю

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запрашае зацікаўленых прадстаўнікоў нацыянальных і рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных структураў, экспертнай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі да ўдзелу ў Канферэнцыі “Інвентарызацыя і перааацэнка патэнцыяла праграмы Усходняга партнёрства для развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці”, якая пройдзе 22 снежня 2014 года ў Мінску.

У часе Канферэнцыі ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці прадставяць і абмяркуюць вынікі VI Форума грамадзянскай супольнасці, які адбыўся 20-21 лістапада 2014 года ў Батумі (Грузія), актуальныя праблемы развіцця ініцыятывы Усходняга партнёрства і еўрапейска-беларускіх адносінаў, магчымасці Усходняга партнёрства для развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сучасных умовах, планы і накірункі дзейнасці Беларускай нацыянальнай платформы ў сярэднетэрміновай перспектыве. Згодна з прынятымі на апошнім Форуме рашэннямі аб структурнай рэформе, Беларуская нацыянальная платформа мусіць прыняць рашэнне датычна фармавання тэматычных груп, якія б адпавядалі тэматыным накірункам працы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама выбара каардынатараў гэтых тэматычных накірункаў.

Каб узяць удзел у Канферэнцыі неабходна да 17 снежня 2014 года даслаць заяўку на электронны адрас аргкамітэта: preskantakt@belngo.info. У заяўцы неабходна пазначыць:

  • Імя, імя па бацьку і прозвішча ўдзельніка;
  • Якую арганізацыю прадстаўляе, якую пасаду ў арганізацыі займае;
  • Кантактны дадзеныя (электронны адрас і нумар тэлефону);
  • Ці ёсць своеасаблівыя патрабаванні да харчавання;
  • Ці ёсць неабходнасць кампенсацыі транспартных выдаткаў (транспартныя выдаткі кампенсуюцца выключна пры наяўнасці арыгіналаў праездных дакументаў!)

З павагай,

Каардынацыйны камітэт Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства