Пагадненне аб візавым рэжыме паміж Беларуссю і ЕС можа быць парафіравана на саміце Усходняга партнёрства

Пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць парафіравана на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў пасол Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС і НАТА Андрэй Еўдачэнка.

Кансультацыі па гэтай праблеме павінны прайсці 10-11 сакавіка ў Мінску.

Сустрэча ў Рызе намечана на 21-22 траўня.

Адказваючы на пытанне аб вызначальным фактарам у адносінах Беларусі і НАТА, дыпламат сказаў: «Нас павінна хваляваць адсутнасць дыялогу і супрацоўніцтва».

Ён адзначыў, што ў Беларусі і НАТА існуюць «выразныя планы ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва». «Мы дапамагалі з авіяцыйным транзітам і нават авіяцыйнымі перавозкамі грузаў НАТА (у Афганістан). Натуральна, маем пэўныя эканамічныя дывідэнды», — сказаў беларускі дыпламат.

Паводле naviny.by

 

 

 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства