18 сакавіка 2015 а 14-гадзіне ў Мінску адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы з кансультантам шведскага агенцтва развіцця СІДА — Цімам Вікеры (Tim Vickery).
Апошнім часам СІДА праводзіць такія сустрэчы з усімі Нацыянальнымі платформамі ФГС УП у рамках распрацоўкі сваёй стратэгіі падтрымкі грамадзянскай супольнасці.
Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 16 сакавіка.
Пра месца правядзення сустрэчы будзе паведамлена зарэгістраваным карыстальнікам.
Па усіх дадатковых пытаннях пішыце: cet.eurobelarus@gmail.com, альбо па тэл.: +375296840709 (Святлана Анташкевіч).