Андрэй Ягораў пра выклікі Рыжскага Саміту для Беларусі (Відэа)

Андрэй Ягораў, нацыянальны каардынатар Форума Грамадзянскай Супольнасці Ўсходняга Партнёрства і дырэктар “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі” дзеліцца сваім бачаннем выклікаў, якія нясе Рыжскі саміт для Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці.

Па словах каардынатара, падчас Рыжскага саміта ”Нацыянальнай платформе”  важна паказаць, што “Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка і ягоны рэжым, гэта таксама грамадзяне і грамадзянская супольнасць”.

У прыватнасці, эксперт звярнуў увагу на пагрозу “прагматызацыі” палітыкі Еўрапейскага Саюза адносна краін “Усходняга Партнёрства” і адаптацыю яе пад патрэбы дзяржаваў, а не грамадзянаў.

У выпадку Беларусі гэта фактычна азначае прызнанне той аўтарытарнай сістэмы ў Беларусі, нягледзячы на шматлікія парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца ў краіне.

Для “Нацыянальнай платформы” гэта азначае пагрозу далейшай маргіналізацыі грамадзянскай супольнасці ў працэсах рэфармавання краіны.

Відэа — www.belmediaschool.org

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства