Прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы бяруць удзел у сустрэчах у Грузіі

23-25 верасня ў межах Форуму Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства 60 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, урадаў і інстытутаў ЕС сустракаюцца ў Тбілісі (Грузія), каб абмеркаваць прагрэс і падзяліцца досведам у рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі і стварэння Паглыбленай і ўсеабдымнай зоны свабоднага гандлю (DCFTA).

У чэрвені 2014 году былі падпісаныя двухбаковыя пагадненні паміж ЕС і трыма ўсходнімі партнэрамі (Грузія, Малдова і Украіна) з доўгатэрміновай перспектывай больш цеснай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі. Паспяховая рэалізацыя Пагаднення аб асацыяцыі і дамовы DCFTA у Грузіі, Малдове і Украіне была вызначаная ў якасці асноўнага чынніку поспеху ініцыятывы Усходняга партнёрства.

Сэмінар 23-25 верасьня прапаноўвае шматлікія магчымасці для ўдзельнікаў, каб параўнаць сітуацыі ў краінах з пункту гледжанья структуры, стратэгіі і шляхоў рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі і стварэння зонаў свабоднага гандлю. Сэмінар складаецца з інтэрактыўных дыскусій і практычных заняткаў, падчас якіх сябры Кіруючага камітэта ФГС будуць гуляць актыўную ролю ў якасці мадэратараў і дакладчыкаў. Панэльныя сэсіі будуць суправаджацца мэтавымі паралельнымі сэсіямі, на якіх удзельнікі будуць рыхтаваць рэкамендацыі для НДА па тым, як павялічыць сферы свайго ўздзеяньня ў краінах Усходняга партнэрства.

На мерапрыемстве сярод іншых Беларускую нацыянальную платформу прадстаўляюць Святлана Каралёва, старшыня Каардынацыйнага камітэта, і Андрэй Ягораў, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі.

Праграму сэмінара па-ангельску можна паглядзець тут.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства