Запрашаем на семінар “Удзел грамадзян у мясцовым самакіраванні праз рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятываў”

Дасведчаныя юрысты і эксперты-практыкі распавядуць пра прававую базу і ўдзел грамадзян у мясцовым самакіраванні пра тое, як пісаць звароты да ўладаў і якім чынам наладзіць патэнцыйнае ўзаемадзеянне і партнёрства мясцовых уладаў і недзяржаўных аб’яднанняў у рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятываў. Напрыканцы семінару ўдзельнікаў чакае дыскусія і напрацоўка рэкамендацыяў падвышэння эфектыўнасці грамадзянскага ўдзелу.

Семінар праводзіцца экспертамі Фонду Льва Сапегі ў межах 1-й Рабочай групы Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.

Мерапрыемства пройдзе 14 лістапада (субота) у Мінску з 10.30 да 17.30. Іншагароднім удзельнікам будзе кампенсаваны праезд пры наяўнасьці квіткоў у два бакі.

Каб узяць удзел у семінары, неабходна запоўніць анляйн-анкету ўдзельніка. Месца правядзення і падрабязную праграму семінару зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць на электронную пошту.

Апошні тэрмін дапачы заявак на семінар: 13 лістапада да 14.00.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся праз электронны адрас: pravokras @gmail.com.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства