Макей едзе ў Ерэван на нефармальную сустрэчу міністраў «Усходняга партнёрства»

Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у трэцім раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства».

У рамках мерапрыемства адбудзецца агульная дыскусія міністраў замежных спраў і тэматычная сустрэча з удзелам міністраў адукацыі краін — партнёраў «Усходняга партнёрства». Беларусь у Ерэване будуць прадстаўляць кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

У парадак дня нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ўключаны актуальныя пытанні бягучага стану і перспектыў далейшага развіцця «Усходняга партнёрства». Размова ў тым ліку пойдзе аб падрыхтоўцы трэцяга саміту «Усходняга партнёрства», які намечаны на 28–29 лістапада ў Вільні.

«Наша Ніва» 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства