Запрашэнне на канферэнцыю БНП

26 студзеня 2019 года ў Мінску (Культурны цэнтр Корпус, вул. Машэрава 9) адбудзецца канферэнцыя БНП.

Тэма канферэнцыі: “Грамадзянская супольнасць Беларусі: перспектывы прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у адносінах з асобамі, якія прымаюць рашэнні”. Арганізатары канферэнцыі плануюць абмеркаваць з удзелам арганізацый грамадзянскай супольнасці і экспертаў ролю, змест і формы ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў механізмах прыняцця рашэнняў, зоны росту, існуючыя праблемы ў гэтым пытанні і свой магчымы ўнёсак.

Асаблівае месца у праграме займае панэльная дыскусія: “Мары ці рэальнасць? — Вопыт грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін Усходняга партнёрства ў прасоўванні грамадскіх інтарэсаў у адносінах з нацыянальнымі і міжнароднымі decision-makers”. У беларускіх арганізацый будзе магчымасць даведацца аб канкрэтным досведзе ўдзелу ў працэсах прыняцця рашэнняў іх калег з Грузіі і Арменіі, а таксама ацаніць нядаўні супярэчлівы досвед, назапашаны ў Беларусі.

На канферэнцыі таксама плануецца прыняцце новага Стратэгічнага дакумента Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП 2019-2021, а таксама абмеркаванне і прыняцце Гендарнай палітыкі БНП і Рэзалюцыі “Прыарытэты ў паляпшэнні асяроддзя для дзейнасці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.

Форма для рэгістрацыі

Праграма мерапрыемства

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства