Праект беларускі Паліны Пліскоўскай «Rubbish» ( «Смецце») увайшоў у лік 3-х намінантаў на прэмію «Дыгіталізацыя для грамадзянскай супольнасці».
На Хакатоне грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства ў Тбілісі (Грузія) сабраліся больш за 60 грамадзянскіх актывістаў, IT-спецыялістаў і дызайнераў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. На працягу трох дзён яны разам працавалі над IT-прадуктамі, якія дадуць магчымасць грамадзянскай супольнасці больш эфектыўна ўдзельнічаць у рэформах і дэмакратычных пераменах у сваіх краінах. Удзельнікам хакатона дапамагала каманда ментараў і запрошаных спікераў з сацыяльных тэхналагічных праектаў, інавацыйных стартапов і кансалтынгавых кампаній.
Тры дні і тры бяссонныя ночы, новыя кантакты і досвед, 20 прататыпаў лічбавых рашэнняў … І вось тры праекты, намінаваныя на прэмію: «Digitalisation for Civil Society Award»!
• Rubbish, адукацыйная онлайн-гульня для падлеткаў па асобным зборы смецця ад Паліны Пліскоўскай з Беларусі.
• Праваднік — інтэрактыўная карта даступнасці грамадскіх месцаў у Адэсе ад Ганны Крыс з Украіны.
• Gluten Free, мабільнае прыкладанне для людзей з непераноснасцю глютена ад Вольгі Цярэшчанка з Украіны.
Адзін з гэтых трох праектаў атрымае падтрымку ЕС, і будзе цалкам распрацаваны і запушчаны.

Паліна Пліскоўская. Фота Social weekend
Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства — 2019 праходзіць у трэці раз і з’яўляецца неад’емнай часткай праекта ЕС «Рэгіянальны механізм развіцця грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства».
Мэта хакатона грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства — дапамагчы ўсталяваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю і IT-супольнасцю, у выніку чаго будуць створаны новыя IT-прылады для пашырэння лічбавага ўдзелу грамадзян, павышэння празрыстасці дзяржаўных расходаў, ўдзелу насельніцтва ў прыняцці рашэнняў і паляпшэння якасці дзяржаўных паслуг . Еўрапейскі саюз актыўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку садзейнічаючы распрацоўцы лічбавых рашэнняў у сферы празрыстасці, падсправаздачнасці, электроннага ўдзелу і прадастаўленні паслуг грамадству. Адной з такіх мер падтрымкі з’яўляюцца рэгіянальныя хакатоны для актывістаў з краін Усходняга партнёрства, што арганізуюцца праектам Еўрапейскага саюза «Рэгіянальны механізм развіцця грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства» ў 2017-2020 гадах.