Міжнародны форум Media Literacy Solutions запрашае ўдзельнікаў і валанцёраў! Дэдлайн 5 кастрычніка

18-19 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у галерэі «Ў» пройдзе першы міжнародны Форум па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions. Гэта найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы. Дэдлайн падачы заяўкі 5 кастрычніка 2019.

18-19 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у галерэі «Ў» пройдзе першы міжнародны Форум па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions. Гэта найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы. Дэдлайн падачы заяўкі 5 кастрычніка 2019.

Запрашаем удзельнікаў, якія працуюць з медыяпісьменнасцю і звязанымі з ёй тэмамі:

— журналістаў і іншых медыя прафесіяналаў;

— работнікаў адукацыі (фармальнай і нефармальнай, для дзяцей і дарослых);

— прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, праектаў.

Мэта форуму – сабраць вопыт удзельнікаў з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння медыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Мы хочам распавесці пра ўжо існуючыя ініцыятывы, стварыць прастору для нетворкінга – зносін, пошуку партнёраў для новых праектаў.

Да нас прыедуць спікеры і ўдзельнікі з Беларусі, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны, Грузіі, Італіі, Польшчы, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расеі, Чарнагорыі, Сербіі і іншых краін. Усяго больш за 100 журналістаў, педагогаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

Медыяпісьменнасць у кантэксце Форуму – гэта ўменне чалавека свядома ставіцца да інфармацыі, якую ён ці яна атрымлівае з медыя: крытычна думаць, задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць, распазнаваць фэйкі, прапаганду і маніпуляцыі.

Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства, Digital Communication Network і Chevening Alumni Project Fund, Прэс-клуб Беларусь

Працоўныя мовы: англійская / руская. Будзе арганізаваны пераклад.

Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на дарогу і пражыванне падчас форуму для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, якія запытаюць фінансавую дапамогу.

Таксама Форум запрашае да ўдзелу валанцёраў! Гэта магчымасць:

• атрымаць масу карысных кантактаў і новага вопыту

• разабрацца, як уладкаваная кухня міжнародных канферэнцый

• паспрабаваць і ўзмацніць сябе ў новых ролях і функцыях

• мець прамы доступ да найбуйнейшых экспертах з усяго свету ў галіне медыяпісьменнасці

• папрактыкавацца ў англійскай мове

Асноўныя задачы: рэгістрацыя і суправаджэнне ўдзельнікаў; тэхнічная дапамога на пляцоўцы; праца ў Прэс-групе (інтэрв’ю, здымка фота і відэа, дапамога з SMM і дызайнам); пераклад (руская і англійская); дапамогу ў арганізацыі.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Для валанцёраў будзе арганізавана папярэдняе навучанне, харчаванне падчас Форуму, а таксама мерч Media Literacy Solutions у падарунак.

Кантакты: MediaLiteracySolutions@gmail.com

#MediaLiteracySolutions
#MediaLiteracyMinsk

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства