Закону аб супрадзенні хатняму гвалту быць! Рэпартаж з пікетаў

28-29 снежня ў парку Дружбы народаў у Мінску праходзяць пікеты за прыняцце закона супраць хатняга гвалту. Арганізатары: Беларуская нацыянальная платформа і ініцыятыва “Маршыруй, дзетка”.

28-29 снежня ў парку Дружбы народаў у Мінску праходзяць пікеты за прыняцце закона супраць хатняга гвалту. Арганізатары: Беларуская нацыянальная платформа і ініцыятыва “Маршыруй, дзетка”. На працягу некалькіх гадзін валанцёры пікетаў распавядаюць мінчанам гісторыі ахвяраў хатняга гвалту: 55 чалавек па дадзеным МУС загінулі толькі ў першым паўгоддзі гэтага году. Удзельнікі пікетаў падпісваюць петыцыю за распрацоўку закона.

«Мы робім гэтую акцыю дзеля таго, каб дзяржава звярнула ўвагу на неабходнасць закона па хатняму гвалту – каментуе сітуацыю дырэктар сакратарыяту БНП Аляксей Мінчонак. – Нажаль, ніякіх дзеянняў па распрацоўцы дадзенага закона дзяржава не прадпрымае пасля выступаў Лукашэнка ў 2017-18 годзе. Мы хочам паказаць уладам і беларусам, што гэтая тэма вельмі важная, пакутуюць і гінуць людзі. Мы плануем і ў далейшым праводзіць іншыя мерапрыемствы па актуалізацыі тэмы ў грамадстве. Спадзяемся, што распрацоўка закона аб супрадзеянні хатняму гвалту будзе ўключана ў план заканадаўчай дзейнасці на 2021 год».

Штогод у органы МУС на лінію 102 паступае каля 150 тысяч званкоў па прычыне сямейна-бытавага скандалу. Штогод заключаецца (доступ праз http://mvd.gov.by/ru/main.aspx?guid=13911) 2 тысячы крымінальных злачынстваў у сям’і. Штогод 50 тысяч агрэсараў прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Выснова: пацярпелыя ў 100 тысячах сітуацый хатняга гвалту застаюцца без належнай абароны.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства