Мэтай візіта стала падтрымка ad-hoc камісіі БНП па Балонскім працэсе ва ўдасканаленні дзейнасці, накіраванай на прасоўванне рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі. Вынікам працы стаў план супольных дзеянняў ad-hoc камісіі БНП па Балонскім працэсе і ЭСУ па найбольш эфектыўным лабіраванні інтарэсаў Беларусі ў назіральнай групе па Балонскаму працэсу (BFUG).

У рамах візіта адбылася стартавая сустрэча, на якой былі прадстаўлены рамкавыя ўмовы атрымання вышэйшай адукацыі (Дарожная карта Балонскага працэса і Стратэгічны план), асноўныя характарыстыкі працэсу рэфармавання, праблемы, з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць: адсутнасць празрыстасці інфармацыі, унікальныя дзяржаўныя метады збіраць дадзеныя, якія не дазваляюць параўноўваць вынікі з аналагічнымі ў ЭПВА, адсутнасць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і г.д.
Падчас круглага стола «Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі» Уладзімір Дунаеў прэзентаваў даклад Грамадскага Балонскага камітэта аб выкананні Рабочага плана-2019 з асаблівым акцэнтам на сацыяльнае вымярэнне. Гоар Гаванісян прадставіла дзеянні і пазіцыі ЕСУ ў галіне сацыяльнага вымярэння. Саша Кузьміч прадставіла справаздачу Студэнцкай абсерваторыі аб кошце навучання.

Усе выступоўцы і ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што даступнасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі зніжаецца, і ані Мінсітэрства адукацыі, ані самі ВНУ не прадпрымаюць мер, неабходных для вырашэння гэтага пытання. Матэрыялы стала даступныя па спасылцы.

Таксама ў рамах візіта адбылася дыскусія пра студэнцкае самакіраванне. На мерапрыемстве Гоар Гаванісян адказвала на пытанні аб сістэмах студэнцкага самакіравання ў Еўропе і прадставіла сваё экспертнае меркаванне пра беларускую сітуацыю.