КК БНП ухваліў пазіцыйны дакумент адносна працэсу распрацоўкі Закону Рэспублікі Беларусь «Аб валанцёрскай дзейнасці»

Дакумент заклікае Савет міністраў і Міністэрства юстыцыі спыніць распрацоўку дадзенага законапраекту. Гэта звязана з тым, што знешнія і ўнутраныя абставіны не дазваляюць у поўнай меры забяспечыць ўдзел у распрацоўцы ўсіх зацікаўленых бакоў.


Дакумент заклікае Савет міністраў і Міністэрства юстыцыі працягнуць тэрмін распрацоўкі дадзенага законапраекту.


У перыяд сёлетняй вясны мы з’яўляемся сведкамі маштабнай сацыяльнай з’явы самаарганізацыі грамадзянаў і арганізацыяў недзяржаўнай формы ўласнасці ў дапамогу медыцынскім работнікам і сацыяльна неабароненым групам насельніцтва. Менавіта аналіз бягучых падзеяў, дыялог з людзьмі і арганізацыямі, якія зараз з’яўляюцца валанцёрамі ў дадатак да папярэдняга вопыту дазволіць даць адказы на пытанні:


▪️ці патрэбны нам асобны закон або сапраўдныя цяжкасці знаходзяцца ў плашчыні рэгулявання іншых нарматыўных актаў?
▪️на стварэнне якіх механізмаў падтрымкі валанцёрскай дзейнасці мае быць накіраванае рэгуляванне?


Акрамя таго, да сёння грамадскасці не прадастаўленыя і не апублікаваныя абгрунтаванне распрацоўкі праекта закону і канцэпцыі, што адмоўна ўплывае на характар ​​узаемадзеяння.

З поўным тэкстам пазіцыі КК БНП можна азнаёміцца ​​ніжэй:

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства