У нядзелю (6 верасня) былі затрыманыя Андрэй Ягораў і Ірына Сухій.
Андрэй Ягораў — старшыня Каардынацыйнага камітэту БНП.
ІрынаСухій — сяброўка савету Экадома. Экадом з’яўляецца сяброўскай арганізацыяй БНП.
Абодва з’яўляюцца сябрамі Каардынацыйнай рады, Андрэй уваходзіць у Асноўны састаў, Ірына — у Пашыраны.
У сувязі з гэтым БНП ФГС УП, Зялёны партал і Экадом выступілі з сумесная заявай. Заяву падтрымалі сяброўскія арганізацыі.
Мы выступаем з рашучым асуджэннем неабгрунтаванага і незаконнага затрымання 5 і 6 верасня, людзьмі ў цывільным адзенні без якіх-небудзь апазнавальных знакаў без і усялякіх на тое падставаў, нашых калегаў.
