Заява грамадзянскай супольнасці Беларусі да 35-годдзя Чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы

26 красавіка — памятная дата для Беларусі. Гэта — Дзень Чарнобыльскай трагедыі. У 2021 годзе 35-годдзе з дня катастрофы.

35 гадоў — гэта добрая дата, для таго, каб асвяжыць памяць. І гэта добрая дата для праявы салідарнасці з народам, які перажывае экалагічны і палітычны генацыд. Гэта яшчэ і нагода для рашучага дзеяння, накіраванага на абарону жыцця на беларускай зямлі, абарону свабоды, дэмакратыі і ўстойлівасці, абарону ад радыяцыйнага рызыка.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства