Тэрміновы Зварот!

Беларускі філосаф Уладзімір Мацкевіч ужо 12 дзён запар галадае ў СІЗА-1 у Менску, выказваючы тры патрабаванні: змяніць меру стрымання, завяршыць следчыя дзеяння і прызначыць дату судовага разбору. Простыя патрабаванні, трэба толькі выконваць закон. Але ніякай рэакцыі з боку тых, хто прымае рашэнні няма.

Ужо сёння (15 лютага) ён аб’явіць сухую галадоўку і адмовіцца ад вады.

Калі ласка, дапамажыце распаўсюдзіць гэтую інфармацыю як мага шырэй. Заклікаем таксама міжнародныя СМІ і журналістаў своечасова і дакладна асвятляць сітуацыю. А ўсіх неабыякавых грамадзян падпісаць петыцыю http://change.org.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства