Зварот да Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады

8-9 жніўня 2022 года адбылася канферэнцыя «Новая Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі. На Канферэнцыі Святлана Ціханоўская аб’явіла аб фарміраванні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, як калектыўнага выканаўчага органа дэмакратычных сіл.

Прызначэнне Кабінета і абвешчаная рэформа Каардынацыйнай рады выклікаюць асцярожны аптымізм. Мы спадзяемся, што такія рашэнні могуць прывесці да большай еднасці дэмакратычных сіл.

У той жа час, у заявах аб Кабінеце і рэформе КС застаецца шэраг не раскрытых пытанняў, мы просім Аб’яднаны Пераходны Кабінет публічна адказаць на іх.

Тэкст Зварота
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства