Памёр праваабаронца Алег Гулак

16 снежня памёр праваабаронца Алег Гулак, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта

Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.

Алегу Мікалаевічу было 55 гадоў. З 1996 года ён працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце, быў юрыстам, затым выканаўчым дырэктарам, намеснікам старшыні і з 2008 года — старшынёй арганізацыі.

Алег Гулак удзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Алег быў неймаверным спецыялістам, героем сваёй справы.

БНП смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства