Каля двадцаці прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі ўкраінскія ўлады не ўжываць сілу супраць пратэстоўцаў.
У Заяве выказваецца заклапочанасьць дзеяньнямі сілавых структураў, у тым ліку, ужываньнем сьвета-шумавых гранатаў, ахвярамі якіх сталі безабаронныя грамадзяне, моладзь, студэнты, журналісты.
— Для нас відавочна і тое, што ва Ўкраіне адбываюцца правакацыі, мэта якіх – апраўдаць гэтыя і наступныя сілавыя рашэньні, – гаворыцца ў заяве.
Падпісанты лічаць недапушчальнымі дзеяньні “Беркута”, атрадаў спэцыяльнага прызначэньня ў Кіеве, у выніку якіх мірныя грамадзяне зьбіваюцца і атрымліваюць траўмы.
Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці выказваюць упэўненасьць, што далейшыя сілавыя дзеяньні, як і ўвядзеньне надзвычайнага становішча, прывядуць да павелічэньня колькасьці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, і толькі паглыбяць палітычны крызіс ва Ўкраіне.
У дакумэнце беларускія грамадзкія і палітычныя дзеячы заклікаюць украінскі ўрад не чыніць гвалт супраць мірных грамадзянаў і не абмяжоўваць іх свабоды. У заяве таксама ўтрымліваецца зварот да краінаў Эўрапейскага зьвязу і Эўрапарлямэнту з просьбай судзейнічаць найхутчэйшаму ўрэгуляваньню сытуацыі мірным шляхам.
Чытаць тэкст заявы па-расейску
Свае подпісы пад зваротам на рускай мове паставілі:
Таццяна Новікава (ГА “Экадом”, Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”)
Ірына Сухій (ГА “Экадом”, Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”)
Віталь Рымашэўскі (БХД)
Анатоль Лябедзька (АГП)
Уладзімір Мацкевіч (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”)
Мікалай Дземідзенка (“Малады Фронт”)
Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”)
Міраслаў Кобаса (Фонд імя Льва Сапегі)
Аляксандр Каралевіч (Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”)
Таццяна Зялко (“Наша пакаленне”)
Вячаслаў Піліпук (Рух салідарнасці “Разам”)
Дзмітрый Гаменюк (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “ГЕДЕВС”)
Пётр Кузняцоў (Гомельскі Дэмакратычны Форум)
Алесь Крот (МПГ «Студэнцкая Рада»)
Алег Волчак (Праваабарончы цэнтр “Прававая дапамога насельніцтву”)
Андрэй Ягораў (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі)
Таццяна Вадалажская, Аксана Шэлест (Агенства гуманітарных тэхналогій)
Анатоль Швяцоў (ГА “Абарона правоў бацькоў і дзяцей”)
Леанід Каліценя (ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”)
Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю)
Кацярына Садоўская (БО ПРОД “Вече”)
Сяргей і Дзіна Шаўцовы (За свабоднае веравызначэнне)
Юрый Губарэвіч (Рух «За Свабоду»)
Яраслаў Бекіш (ГА “Экадом”, Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”)
Алена Танкачова (Цэнтр прававой трансфармацыі)
Тэкст Заявы па-беларуску падпісалі:
Леанід Акаловіч (сябра Рады Беларускай аўтакефальнай царквы, дэкан Мінскай царкоўнай акругі, кіраўнік Мінскай парафіі св. Ефрасінні Полацкай Беларускай (Літоўскай))
Мікола Бамбіза (стараста Мінскай парафіі св. Ефрасінні Полацкай Беларускай (Літоўскай))
Сяргей Мацкевіч (Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі)
Iгар Рынкевiч (ПУ «Лiга развiцця дэмакратыi «Грамадзянскi вердыкт»)
Уладзімір Коўзелеў (ASDEMO)
Таццяна Міхайлоўская (Нацыянальная рада моладзевых і дзіцячых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі «РАДА»)
Вітаўт Руднік (ГА Цэнтр Трэці сектар, Гродна)
Алена Зуйкова (ЕўраБеларусь)
Ігар Лялькоў (ГА «БНФ «Адраджэньне»)
Жанна Літвіна (ГА «Беларуская асацыяцыя журналістау»)
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Валадар Цурпанаў (Цэнтар «Грамадзянская прастора», Магілёў)