У Брусэлі абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС

Намесніца кіраўніка МЗС Алена Купчына сустрэнецца 29 і 30 студзеня з кіраўніцтвам еўраінстытутаў. «Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў, датычных узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім Саюзам», — паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Як нагадвае сайт eurobelarus.info, Алена Купчына прадстаўляла Беларусі на сустрэчы МЗС краін-сябраў Усходняга партнёрства і Вышаградскай чацвёркі ў Кракаве 17-18 мая 2013 года. Першапачаткова запрашэнне на дадзенае мерапрыемства накіроўвалася міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, які на той момант быў выключаны са спісу неўязных у краіны ЕС.

15 студзеня 2014 года Купчына ўзначальвала беларускую дэлегацыю на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Эстоніі і Беларусі, якія адбыліся ў Таліне. 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства