Нагадваем, грамадзкія аб’яднаньні абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа.
Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў кіруючага органа з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумара хатняга тэлефона, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў.
Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў. Прыкладныя формы прадастаўленьня справаздачнасьці, якія рэкаменуюцца рэгіструючымі органамі ля падрыхтоўкі справаздачаў, а таксама адрасы ля накіраваньня справаздачаў, даступныя на сайце Міністэрства юстыцыі.
Арганізацыйныя структуры грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўстановы справаздачы прадстаўляць не абавязаныя.
Некамэрцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў форме фондаў, да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку. Зьмест справаздачы аб выкарыстаньні маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная ўстаноўлены ДЛЯ ФОНДАЎ пастановай Міністэрства юстыцыі.