Нацыянальная платформа ФГС УП запрашае прыняць удзел у круглым стале «Грамадзянская супольнасць Усходняга партнерства: развіцце кантактаў у галінах адукацыі, культуры, моладзевай і пенсійнай палітыкі»
28 лютага 2014 года ў Бруселі адбудзецца сустрэча 4-й працоўнай групы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Напярэдадні гэтай сустрэчы мы запрашаем беларускіх дэлегатаў Форума, удзельнікаў Беларускай Націянальнай платформы і ўсіх зацікаўленых парадстаўнікоў агранізацыый грамадзянскай супольнасці, а таксама экспертаў і журналістаў прыняць удзел у абмеркаванні актуальнай сітуацыі, бліжэйшых і сярэднетэрміновых планаў, ролі і задач грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства ў развіцці кантактаў паміж людзьмі у галіне адукацыі, культуры, моладзевай і пенсійнай палітыкі на нашым круглым стале, які пройдзе 25 лютага 2014 года.
Колькасць удзельнікаў абмежавана, таму просім вас загадзя заявіць пра сваё жаданне прыняць удзел у круглым стале не пазней за 23 лютага 2014 года, даслаўшы заяўку (у вольнай форме) на адрас электроннай пошты арганізатараў: mb @ belngo.info .
Пра месца сустрэчы зарэгістраваным удзелькам будзе паведамлена асобным лістом.