Аб дзеяннях міжнароднай супольнасці з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны

Генеральнаму сакратару ААН

Генеральнаму сакратару Рады Еўропы

Генеральнаму сакратару АБСЕ

Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі

 

11-12 лютага ў Мінску прайшла сустрэча ў «нармандскага фармаце» па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Чарговыя Мінскія перамовы пакуль не прывялі да рэальнага спынення баявых дзеянняў. У ходзе канфлікту з’явіліся новыя ахвяры сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва пры ўзяцці пра-расейскімі сепаратыстамі Дэбальцава, якое адбылося ўслед адразу ж пасля мінскага мірнага пагаднення. Нягледзячы на абвешчаны адвод цяжкіх узбраенняў у зоне канфлікту аж да сённяшняга дня штодня працягваюць гінуць людзі.

 

Мы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, аб’яднаныя ў рамках Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, лічым, што прычынай гэтых падзей стала парушэнне міжнародных дамоваў і прынцыпаў, якія замацаваны, у тым ліку ААН, што сёння ставіць пад пагрозу не толькі бяспеку, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, краін-суседзяў і дзяржаў Еўропы, але і падрывае сусветную сістэму бяспекі ў цэлым.

Мы ўпэўненыя, што толькі крокі па вяртанні ў прававое поле могуць прывесці да рэальнага вырашэння канфлікту і спынення расійскай агрэсіі ва Ўкраіне. У сувязі з гэтым, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і ЗША да наступных неадкладных ўзгодненых дзеянняў:

 

1. Прызнанне на міжнародным узроўні і, у першую чаргу, на ўзроўні ААН, Расеі як краіны-агрэсара, якая з’яўляецца бокам узброенага канфлікту ва Ўкраіне, і вядучай баявыя дзеянні, якія парушаюць міжнародныя дамовы на тэрыторыі Ўкраіны. Для гэтага мы заклікаем краіны на ўзроўні ААН ініцыяваць адпаведную працэдуру.

2. Афіцыйнае прызнанне акту акупацыі Крыму парушэннем Расіяй яе міжнародных абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме, якое патрабуе ад іншых бакоў Мемарандума неадкладных дзеянняў па рэалізацыі іх абавязацельстваў. Для гэтага мы заклікаем неадкладна пачаць трохбаковыя кансультацыі астатніх удзельнікаў Мемарандума з прыцягненнем экспертаў у галіне міжнароднага права.

3. Разгляд сепаратысцкіх арганізацый ДНР і ЛНР на прадмет іх кваліфікацыі як міжнародных тэрарыстычных арганізацый. Для гэтага мы заклікаем краіны-ўдзельніцы ЕС, Вялікабрытанію і ЗША пачаць адпаведныя працэдуры.

5. Тэрміновы разгляд звароту Ўкраіны ў Раду бяспекі ААН з просьбай аб увядзенні міратворчага кантынгенту на тэрыторыю ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны без удзелу Расеі.

 

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства