10-ая штогадовая асамблея Форуму Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства пачынае прыём заявак

G-1

Асамблея Форуму Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства

Хто можа ўдзельнічаць?
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці: НДА, фабрыкі думкі, некамерцыйныя фонды, прафзвязы, арганізацыі працадаўцаў, прафесійныя асацыяцыі, гандлёва-прамысловыя палаты, бізнес-асацыяцыі, нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі/сеткі і іншыя адпаведныя суб’екты грамадзянскай супольнасці з рэгіёну Усходняга Партнёрства, а так сама з боку ЕС і міжнародных арганізацый.

Адну арганізацую можа прадстаўляць толькі адзін удзельнік. Калі некалькі чалавек з адной арганізацыі пададуць заяўку — усе заяўкі будуць адхіленыя.

Заклікаем падавацца арганізацыям, якія працуюць з тэмамі: гендар, Платформы альбо панэлі Усходняга Партнёрства.

Патрабаванні да запаўнення заяўкі
Запоўняйце форму на англійскай або рускай мовах.
Не выкарыстоўвайце двукоссе пры запаўненні дадзенай формы.
Пачынайце з заглаўнай літары, калі пішаце імёны.
Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, дзе запоўненыя ўсе пункты.

Пасля падачы заяўкі цягам сутак вы атрымаеце PDF-копію на электронную пошту.

Калі ў вас узнікнуць пытанні адносна дадзенай формы — пішыце на пошту секрытарыяту ФГС УП: support@eap-csf.eu

Заяўку можна снайсьці тут

 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства