Украіна не падпіша дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам

Даля Грыбаўскайце заявіла, што ўкраінскія лідэры абіраюць шлях, які вядзе ў нікуды.

Адмову кіраўніцтва Ўкраіны падпісваць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам пацьвердзіла гаспадар віленскага саміту прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце:

«Украінскія ўлады ўчора сказалі, што яны не гатовыя далей ісьці па шляху інтэграцыі з Эўрапейскім Зьвязам і падпісваць дамову аб асацыяцыі. Сёньня ўкраінскія лідэры абіраюць шлях, які вядзе ў нікуды.Чаму Эўразьвяз павінен быць расчараваны? Народ Украіны мае быць расчараваны», — адказала Даля Грыбаўскайце на пытаньні журналістаў пра Ўкраіну падчас брыфінгу перад пачаткам цырымоніі сустрэчы лідэраў краінаў у выставачным цэнтры «Літэкспо», дзе праходзіць асноўная частка саміту «Ўсходняга партнэрства».

Валер Каліноўскі, “Радыё Свабода”

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства