Конкурс праектных прапановаў

Навіны

Рабочая група 1 ФГС УП: Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць

Дэдлайн: 15 снежня 2013

Агульны бюджэт: EUR 54 000

Праектны бюджэт: мінімум EUR 12 000б максімум EUR 20 000

Краінавы склад удзельнікаў: мінімум 2 краіны УП (пажадана мінімум 3); краіны ЕС таксама прымальныя ў якасці ўдзельнікаў (у выпадку, калі галоўны партнёр з краіны ЕС, дадаткова павіна быць мінімум 2 партнёра з краін УП)

Галоўны крытэр для адбору ўдзельнікаў: арганізацыя-галоўны партнёр павінна быьц зарэгістраваным удзельнікам РГ1 ФГС УП як мінімум 1 год на дадзены момант.

Перыяд рэалізацыі праекта: Студзень 2014 – Верасень 2014

Заяўка на ўдзел у конкурсе

Дзейнасць у межах праекту павінна быць накіраваная на прамоцыю дэмакратыі, правоў чалавека, належнага кіравання і стабільнасці у краінах УП і можа ўключаць маніторынг, аналіз і справаздачу па дасягненнях і намаганнях прыцягнуць улады да распрацоўкі і рэалізацыі стратэгічных рэформ у розных галінах. Праектная дзейнасць павінна закранаць наступныя сферы:

a) выбарчая сфера

b) абарона і назіранне за выкананнем правоў чалавека

c) праблемы і выклікі ў галіне супрацы з мясцовымі ўладамі

d) рэалізацыя антыкарупцыённых стратэгій

e) аналіз/маніторынг эфектыўнасці выкарыстання ЕС фінансавання датычна краін УП

Фінансаванне магчымае у межах праекту Узмацненне патэнцыялу Нацыянальных платформ Форума грамадзянскай супольансуі Усходняга партнёрства, праект ФГС УП пры каардынацыі Рэгіянальнага экалагічнага цэнтру, Малдова. Праект спансуецца ў межах інструменту падтрымкі грамадзянскай супольнасці (ЕІСП). 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства