Грамадзкія аб’яднаньні й фонды мусяць да 1 сакавіка падаць справаздачу

Навіны

Нагадваем, грамадзкія аб’яднаньні абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа.

Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў кіруючага органа з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумара хатняга тэлефона, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў.

Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў. Прыкладныя формы прадастаўленьня справаздачнасьці, якія рэкаменуюцца рэгіструючымі органамі ля падрыхтоўкі справаздачаў, а таксама адрасы ля накіраваньня справаздачаў, даступныя на сайце Міністэрства юстыцыі.

Арганізацыйныя структуры грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўстановы справаздачы прадстаўляць не абавязаныя.

Некамэрцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў форме фондаў, да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку. Зьмест справаздачы аб выкарыстаньні маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная ўстаноўлены ДЛЯ ФОНДАЎ пастановай Міністэрства юстыцыі.

belngo.info

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства