У Менску падсумуюць вынікі Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства»

Актуальна

У канцы чэрвеня ў Беларусі пройдзе нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў краін-удзельніц еўразвязаўскай праграмы «Усходняе партнёрства». Яны абмяркуюць вынікі Рыжскага саміту, які адбыўся 21-22 траўня. Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён паведаміў 4 червеня, што падсумавальная сустрэча пасля саміту запланаваная ў Менску.

“Традыцыйна яны праводзяцца ў розных краінах „Усходняга партнёрства”. Гэта планавае мерапрыемства будзе праходзіць адразу пасля саміту ў Рызе”, — сказаў Макей. Таксама адзначыў, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін, якія ўваходзяць ва “Усходняе партнёрства”, абмяняюцца „поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе развівацца”, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на БелТА.

Варта адзначыць, што перамовы ў такім фармаце адбудуцца ў Беларусі ўпершыню.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства