Аб адкрытых магчымасцях еўрапейска-беларускага супрацоўніцтва

Дакументы

Удзельнікі канферэнцыі “Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя выклікі, новыя стратэгіі”, якая прайшла 28-29 лістапада ў Мінску, звярнуліся да адказных дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, інстытутаў Еўрапейскага Саюза, краінаў-сябраў ЕС, зацікаўленых міжнародных арганізацый, а таксама арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі магчымасцямі, якія адкрыліся для пашырэння еўрапейска-беларускага супрацоўніцтва.

Акрэсьліўшы ў заяве актуальную сытуацыю ў Беларусі Нацыянальная платформа ФГС УП пацвердзіла, што ў цяперашні час неабходна сканцэнтраваць намаганні на працы ў канкрэтных тэматычных галінах супрацоўніцтва, у якіх магчыма дасягненне мінімальных ўстойлівых зменаў. Сярод такіх абласцей БНП бачыць: правы чалавека, рэформы вышэйшай адукацыі, змену клімату, культуру, мясцовае самакіраванне, гендарную палітыку, сацыяльны дыялог, моладзевую і пенсійную палітыку.

Падрабязнасці пазыцыі БНП глядзіце ў поўным тэксце дакумэнту

 

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства