КК БНП выказвае рашучы пратэст рэпрэсіям у выбарчы перыяд

Актуальна
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказвае рашучы пратэст дзеянням беларускіх уладаў пад час кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў Заяву ў якой выказвае рашучы пратэст дзеянням беларускіх уладаў пад час кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіроўны орган БНП лічыць грубым парушэннем нацыянальнага і міжнароднага права, дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека затрыманне і крымінальны пераслед патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага (кіраўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйна кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай), а таксама ўсіх іх паплечнікаў.

КК БНП называе незаконнымі адміністрацыйныя арышты палітыкаў Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча, апазіцыйных актывістаў і іншых грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў легальных пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

У Заяве асуджаюцца разгон мірных акцыяў салідарнасці, затрыманні журналістаў і перашкоды ў дзейнасці рэдакцыям незалежных сродкаў масавай інфармацыі (тэлеканал “Белсат”, “Радыё “Свабода”).

КК БНП заклікае беларускія ўлады прыслухацца да Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, чальцоў Еўрапейскага парламенту і беларускіх праваабарончых арганізацыяў, спыніць рэпрэсіі і забяспечыць празрыстасць выбарчага працэсу.

Заява накіраваная ў дзяржаўныя органы і міжнародныя арганізацыі для інфармавання пра пазіцыю Беларускай нацыянальнай платформы.

Поўны тэкст заявы:

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства