Новая Нацыянальная каардынатарка ад Беларусі

Актуальна
Новай Нацыянальнай каардынатаркай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі тэрмінам на 2 гады была абраная Ірына Сухій (ГА «Экадом»).

Новай Нацыянальнай каардынатаркай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі тэрмінам на 2 гады была абраная Ірына Сухій (ГА «Экадом»). Паўнамоцтвы папярэдняга Нацыянальнага каардынатара Мікалая Кванталіяні скончаныя. Дзякуем яму за актыўную працу і ўнёсак у развіццё БНП і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Сёлета дэлегаты ФГС УП ад Беларусі намінавалі на пазіцыю Нацыянальнага каардынатара дзве кандыдатуры: Ірыну Сухій (ГА «Экадом») і Вольгу Смалянка (Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend). Вольга ўзяла самаадвод, а за Ірыну адзінагалосна прагаласавалі ўсе дэлегаты, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.

З вынікамі галасавання можна азнаёміцца ​​ў індывідуальным парадку ў Сакратарыяце БНП.

Функцыі Нацыянальнага каардынатара ФГС УП ад Беларусі:

– з’яўляецца сябрам Каардынацыйнага камітэту БНП паводле пасады.
– прадстаўляе БНП у Кіроўным камітэце ФГС УП.
– каардынуе дзейнасць сябраў БНП у межах ФГС УП.
– здзяйсняе камунікацыю паміж БНП і Кіроўным камітэтам ФГС УП і Нацыянальнымі платформамі краінаў-партнёраў, іншымі структурамі УП.
– інфармуе БНП і яе ўдзельнікаў пра істотныя падзеі, рашэнні і ініцыятывы, якія кранаюць інтарэсы БНП і яе ўдзельнікаў.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства