Саміт «Усходняга партнэрства». Вынікі

29 лістапада ў Вільні завяршыўся трэці саміт «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу. На саміце прысутнічалі 14 прэзыдэнтаў і 19 прэм’ер-міністраў краінаў-сябраў Эўразьвязу і краінаў-партнэраў. Беларусь прадстаўляў міністар замежных спраў Уладзімер Макей. Галоўны вынік Віленскага саміту для беларусаў — афіцыйны Менск нарэшце пагадзіўся на прапанаваныя Эўразьвязам перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму. Гэтыя перамовы Эўразьвяз прапанаваў распачаць некалькі гадоў таму. Менск маўчаў. […]

Прыняццё эка значных пытанняў мусіць быць з удзелам грамадскасці

21 чэрвеня 2013 года ў Мінску адбыўся экспертны круглы стол “Праблемы рэалізацыі Орхускай канвенцыі ў Беларусі і шляхі іх вырашэння”. Удзел у мерапрыемстве ўзялі эколагі і юрысты “Экадома”, “Зялёнай сеткі”, Lawtrend, прадстаўніца ПРААН у Беларусі і Беларускай антыядзернай кампаніі. Сустрэча адбылася пры падтрымцы Асамблеі НДА.

Канферэнцыя Нацплатформы Форума грамадзянскай супольнасці УП

1 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”. Прадстаўнікі НДА абмеркавалі актуальныя праблемы трэцяга сектару і абралі новае кіраўніцтва Нацплатформы. Агулам у сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі 68 няўрадавых арганізацыяў Беларусі, а таксама прадстаўнікі дыпляматычных місіяў ды журналісты. На парадку дня былі пытаньні […]