Як стаць сябрам ФГС УП

Сяброўства ў ФГС УП адкрыта для ўсіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) з краін-удзельніц УП і з краін-членаў ЕС з актыўнай дзейнаснай пазіцыяй у рэгіёне УП. Гэта могуць быць праўдзіва народныя руху (нізавыя арганізацыі), прафсаюзы, арганізацыі фермераў і спажыўцоў, экспертна-аналітычныя цэнтры (МЦ), арганізацыі працадаўцаў, прафесійныя асацыяцыі, некамерцыйныя арганізацыі, рэлігійныя арганізацыі, некамерцыйныя фонды, нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі і асацыяцыі грамадзянскай супольнасці і іншыя рэлевантныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з краін-удзельніц УП і з краін-членаў ЕС.

Прэтэндэнты на сяброўства ў Форуме павінны грунтавацца ў краіне-члене ЕС або ў адной з шасці краін УП, а таксама займацца, па меншай меры, адной з праблем, заяўленых на парадку дня УП. Яны павінны мець жаданне і магчымасць прымаць удзел у працы Форуму: удзельнічаць у сустрэчах і абмеркаваннях, ўносіць свой пасільны ўклад, распрацоўваць праекты дакументаў і г.д.

Усе арганізацыі, якія прымалі ўдзел у Штогадовай асамблеі, становяцца ўдзельнікамі Форуму. Ніхто не мае права выключыць арганізацыю з Форуму, толькі калі сама арганізацыя не аб’явіць аб сваім рашэнні пакінуць Форум. Выключэнне складае сітуацыя, калі Кіруючы камітэт прымае рашэнне, што арганізацыя ганьбіць рэпутацыю Форуму тым, што актыўна працуе на падрыў асноўных каштоўнасцяў і прынцыпаў Форуму (рашэнне, якое можа быць перагледжана, калі пададзеная апеляцыя да Форуму ў цэлым).

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці таксама могуць падаць заяўку на сяброўства ў Беларускай нацыянальнай платформе.