Форум УП. Місія і мэты

Мэтай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) з’яўляецца ўзмацненне грамадзянскай супольнасці ў краінах-удзельніцах Усходняга партнёрства, а таксама дапамогу ў наладжванні супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) дадзеных краін і ЕС.

Місія Форуму заключаецца ў тым, каб садзейнічаць павелічэнню актыўнай экспертнай ўцягнутасці грамадзянскай супольнасці ў УП і ва Усходнім вымярэнні палітыкі знешніх зносін ЕС, а таксама прасоўваць дэмакратычныя прынцыпы дзяржаўнага кіравання і фарміравання палітычнага курсу падчас пераходнага перыяду і працэсу Еўрапейскай інтэграцыі ў краінах-удзельніцах УП, якія не выключаюць іх магчымае сяброўства ў ЕС.

На нацыянальным узроўні мэта ФГС УП — узмацненне разнастайнасці і плюралістычнага характару грамадскага дыскурсу і працэсу фарміравання палітыкі ў краінах-удзельніцах УП пры дапамозе павелічэння ступені падсправаздачнасці урадаў і прасоўвання асноўных свабод, парціцыпаторнай дэмакратыі і правоў чалавека.

ФГС УП дасягае сваіх мэтаў шляхам:

• рэалізацыі флагманскіх праектаў, ажыццяўлення маніторынгаў і прадастаўлення дапамогі ў перыяд дэмакратычнага пераходу ў рэгіёне Усходняга партнёрства;

• прадастаўлення пісьмовых заключэнняў і рэкамендацый на ранніх стадыях палітычнага праектавання і прыняцця рашэнняў у краінах-удзельніцах УП і ў краінах-сябрах ЕС;

• правядзенне кампаніі па адвакатавання;

• маніторынгу выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў і пагадненняў, заключаных паміж ЕС і краінамі-удзельніцамі УП у рамках Усходняга партнёрства.

Стратэгія ФГС УП 2018-2020

Стратэгія ФГС УП 2015-2017

Статут ФГС УП

Падрабязней https://eap-csf.eu/civil-society-forum/?lang=ru

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства