Задачы і Каштоўнасці Усходняга партнёрства

У задачы Усходняга партнёрства ўваходзіць:

1. Палітычна і эканамічна наблізіць краіны-партнёры да ЕС.
2. Спрыяць бяспецы, стабільнасці і належнаму кіраванню.
3. Спрыяць партнёрству арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) і ўрадаў краін-партнёраў.
4. Заахвочваць да кантактаў паміж людзьмі праз лібералізацыю візавага рэжыму ў доўгатэрміновым плане, на індывідуальнай аснове і пры выкананні пастаўленых умоваў.
5. Узмацніць энэргетычную бяспеку.
6. Спрыяць рэформе сектароў і аховы навакольнага асяроддзя.

Усходняе партнёрства заснаванае на прыхільнасці прынцыпам міжнароднага права і фундаментальных каштоўнасцей ( у прыватнасці тых, што замацаваныя ў канвенцыях Рады Еўропы), у тым ліку наступныя:

— Дэмакратыю і вяршынства закона.

— Павага правоў чалавека і асноўных свабод.

— Свабодная рынкавая эканоміка з устойлівым развіццём.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства