Кіруючы камітэт — гэта прадстаўнічы орган ФГС УП з мандатам ад грамадзянскай супольнасці з краін-удзельніц УП і краін-сябраў ЕС. Гэта праўленне ФГС УП, якое складаецца з максімум 13 сябраў, абраных Форумам на тэрмін у адзін год падчас Штогадовай асамблеі, якія праводзяць некалькі сустрэч на працягу года для распрацоўкі стратэгіі будучага развіцця і каардынацыі дзейнасці Форуму. Кіруючы камітэт штогод абірае двух сустаршыняў, якія выконваюць функцыі старшыні падчас сустрэч Кіруючага камітэта.
Рашэнні, прынятыя ў час сустрэч Кіруючага камітэта, разглядаюцца Сакратарыятам, які таксама прысутнічае на дадзеных сустрэчах. Вырашэння кожнай сустрэчы даступныя грамадскасці.
Сябры кіруючага камітэта працуюць на добраахвотнай аснове.
Абавязкі Камітэта:
• прадстаўляць Форум на вышэйшых узроўнях у краінах УП і ЕС
• распрацоўваць канцэпцыю далейшага развіцця ФГС і прыярытэтаў яго дзейнасці
• прасоўваць каштоўнасці, мэты і дзейнасць ФГС УП
• адвокатаваць ад імя Форуму важныя для Форуму пытанні
• ўдзельнічаць у мерапрыемствах УП, уключаючы тэматычныя платформы і групы
• вылучаць прадстаўнікоў ФГС на сустрэчы і мерапрыемствы УП
• прыцягваць да працы прадстаўнікоў нацыянальных платформаў, рабочых груп і падгруп
• распрацоўваць працэдуры і кіруючыя прынцыпы дзейнасці Форуму
• удзельнічаць у выбары дэлегатаў наступнага Форуму
• дзяліцца інфармацыяй з прадстаўнікамі ФГС і зацікаўленымі асобамі (стэйкхолдэрамі)

Мікалай Кванталіяні
Нацыянальны каардынатар ад Беларусі ў Кіраўнічым камітэце belarus@eap-csf.eu ГА «Новая група»