Інфадзень па праграме Ўсходняга Партнёрства у Брэсце

У Берасці прайшоў інфармацыйны дзень па праграме Ўсходняга Партнёрства Еўрапейскага саюза. Арганізатар — Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Аналагічныя сустрэчы адбыліся або ў бліжэйшы час пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і маюць на мэце атрымаць ад прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці прапановы па розных тэмах супрацоўніцтва з ЕС.

Мерапрымства праходзіць у сядзібе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. „Мы не маглі не прыехаць у Берасце, бо гэта вельмі важны рэгіён у праграме Ўсходняга Партнёрства”, – паведаміў адзін са спікераў мерапрыемства і прэс-сакратар Беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства Васіль Ядчанка: – Цягам некалькіх месяцаў мы аб’язджаем усю краіну і праводзім інфадні. Асноўная задача – праінфармаваць грамадскасць, мясцовыя арганізацыі пра тое, якія праекты ЕЗ рэалізуюцца ў вашым рэгіёне, як у іх можна паўдзельнічаць, як яны дапамагаюць Берасцейскай вобласці. І другая вельмі важная задача – гэта супольна з удзельнікамі інфармацыйных дзён, з прадстаўнікамі СМІ, грамадскімі арганізацыямі выпрацаваць рэкамендацыі ў прадстаўніцтва Еўразвяза.

Пасля разгляду рэкамендацый, прадстаўніцтвам Еўрапейскага звяза ў Беларусі плануецца вызначыць далейшы фармат супрацы ў межах Усходняга Партнёрства з рэгіёнамі. Сярод гасцей інфармацыйнага дня прадстаўнікі шэрагу экалагічных, культурніцкіх і сацыяльных ініцыятываў Берасця.

Гаворка можа ісці аб праектах у сферы правоў чалавека, альтэрнатыўнай энергетыкі, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, паляпшэння дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі і іншых напрамкаў.

Падчас інфармацыйнага дня ўдзельнікі маглі даведацца, як працуюць еўрапейскія інструменты ў рамках праграмы Усходняга Партнёрства ў Беларусі і якая роля грамадзянская грамадства ў гэтых працэсах.

Акрамя таго, каардынатары праекта распавялі аб праграмах, якія Еўрапейскі саюз ужо рэалізуе ў Брэсцкай вобласці.

 

Асаблівая ўвага была нададзена праблемам, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні гэтых праграм на рэгіянальным узроўні.

Таксама адбылася прэзентацыя даследавання «Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця», якое ўяўляе сабой комплекснае апісанне сітуацыі ў нашай краіне і ўлічвае дынаміку развіцця сектараў грамадзянскай супольнасці ў апошнія тры гады.

Што тычыцца мадэлі працы грамадзянскай супольнасці ў праграме Ўсходняга Партнёрства, то яна была прадстаўлена ў інтэрактыўным фармаце «world cafe» — нефармальнага зносін у групах з наступным абмеркаваннем усімі ўдзельнікамі.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства