Вынікі працы Усходняга партнёрства абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве.

19 чэрвеня ў Кіеве прайшла міжнародная канферэнцыя "10 год Усходняга партнёрства: ад дасягненняў да будучыні". Вынікі працы УП ацэньвалі ключавыя прадстаўнікі ўрада і грамадзянскай супольнасці шасці краін УП - Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і ЕС. Рэпартаж вядзе прадстаўнік БНП Ігар Рынкевіч, выступоўца 3-яй панэлі канферэнцыі.

19 чэрвеня ў Кіеве прайшла міжнародная канферэнцыя «10 год Усходняга партнёрства: ад дасягненняў да будучыні». Вынікі працы УП ацэньвалі ключавыя прадстаўнікі ўрада і грамадзянскай супольнасці шасці краін УП — Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і ЕС. Рэпартаж вядзе прадстаўнік БНП Ігар Рынкевіч, выступоўца 3-яй панэлі канферэнцыі.

Распачаў канферэнцыю былы Еўракамісар па пытаннях пашырэння ды еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. Узгадваючы часы стварэння Усходняга партнерства, сп. Фюле адзначыў тры рэчы, якія дапамаглі працэсу паўставання ініцыятывы: бюракратычна-тэхнічны бок дзейнасці, палітычнае кіраўніцтва Еўракамісіі ды асабістыя намаганні дзяржаўных лідэраў і асобных еўрапейскіх краін. «Усходняе партнерства мяняе палітычную мапу Еўропы, але краіны УП яшчэ мала зрабілі для незваротнасці працэсаў супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Важна павялічыць ва УП роль грамадзянскай супольнасці. І перад шасцю краінамі ёсць далейшая перспектыва еўраінтэграцыі».

Старшыня Рады УНП Генадзь Максак, сп. Ш. Фюле, сп. Ігар Рынкевіч.

Нагадаў Штэфан Фюле і пра канкурэнцыю з боку Расіі, якая робіць свой полюс еўразійскай інтэграцыі. Сярод памылак Ш.Фюле назваў тое, што ў рамках УП не было ўзгодненай палітыкі да Расіі, асабліва ў перыяд да Віленскага самміту. Па словах сп. Фюле,Еўрасаюз не быў настолькі смелым, каб даць ясную, канкрэтную перспектыву краінам УП і дасюль няма дакладнасці ў геапалітычных мэтах ЕС. Адсюль трагедыі Грузіі, Украіны ў адносінах з Расіяй, іншыя праблемы. 

Олександр Сушко, выканаўчы дырэктар Фонду «Адраджэнне» (Украіна) у сваім выступе развіў тэзісы аб праблемах развіцця Усходняга партнёрства з пункту гледжання двухбаковага трэку ЕС-Украіна (пра лібералізацыю візавага рэжыму, двухбаковыя пагадненні пра асацыяцыю з ЕС ды інш.). Для трох краін еўраінтэграцыя ідзе хутчэй па двухбаковаму супрацоўніцтву, а Арменія, Азербайджан, Беларусь рухаюцца не так хутка. Асабліва важная рэалістычнасць падыходу пра будучае выкарыстанне арт. 49 Статута ЕС з перспектывай членства краін УП у Еўрасаюзе. “Для УП патрэбны новыя вялікія ідэі, інакш не будзе 20-годдзя гэтай ініцыятывы ЕС” – лічыць сп. Сушко.

Каардынатар «Крымскай праваабарончай групы» Вольга Скрыпнiк распавяла пра палiтвязняў ды ахвяр рэпрэсій у Крыму пад акупацыяй Расiяй. Улады вывозяць вязняў (як Алега Сянцова) адбываць пакаранне ў турмы далёкiх рэгiёнаў РФ, перашкаджаюць аказваць дапамогу консулаў Украiны, медыцынскую ды прававую дапамогу. Аднаго з адвакатаў з Крыму пазбаўляюць ліцэнзіі ды пераследуюць. Суддзi запалоханы весцi такiя палiтычныя справы. Праявiм салідарнасць з ахвярамi палiтычных рэпрэсій!

Падчас працы панелі №2 канферэнцыі абмяркоўваўся статус-кво» Усходняга партнёрства «праз Індэкс УП: набліжэнне і сувязь. Статыстыка па індэксу Усходняга партнёрства паказвае , што Беларусі, Азербайджана, а таксама і Арменіі, важна зрабіць значна больш для паскарэння інтэграцыі з Еўрасаюзам для набліжэння да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў.


Спікеры панэлі №3: Boris Navasardian, Yerevan Press Club (Armenia); Ziya Guliyev, CIVICUS: World Alliance for Citizen Participation (Azerbaijan); Ihar Rynkevich, EaP CSF Belarusian National Platform (Belarus); Lasha Tughushi, “European Initiative – Liberal Academy of Tbilisi” (Georgia); Sorina Macrinici, Civil Society and Democracy Program Director at a Moldovan NGO – Legal Resources Centre (Moldova)

Тэма трэцяй панелі — “Усходняе партнёрства» — вопыт краін Усходняга партнёрства. Выступалі прадстаўнікі Нацплатформ Форума грамадзянскай супольнасці краін УП. “Мы паведамілі ўдзельнікам кіеўскай Канферэнцыі пра вопыт развіцця Усходняга партнёрства на ўзроўні нацыянальных платформ, указалі на поспехі, памылкі, іншыя вынікі, а таксама выказалі думкі аб перспектывах эвалюцыі Усходняга партнёрства з улікам інтарэсаў грамадзянскай супольнасці нашых краін. У канцы абмеркавання да спікераў добрыя пытанні ды пажаданні падалі экс-Еўракамісар Штэфан Фюле і Хав’ер Фуентас-Леха з Дэпартаменту Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы ЕС, якія запэўнілі нас, што ў палітычнага кіраўніцтва ЕС ініцыятыва УП будзе і надалей актуальнай” – паведамляе прадстаўнік БНП Ігар Рынкевіч.

Спікеры 4-й панэлі канферэнцыі:
Vasyl Bodnar, Deputy-Minister of Foreign Affairs of Ukraine; Signe Burgstaller, Ambassador-at-Large, Department for Eastern Europe and Central Asia, Ministry of Foreign Affairs of Sweden Jan Pieklo, Ambassador Extraordinary and Plenipotentiary of the Republic of Poland to Ukraine (2016-2019); Dmytro Shulga, European Program Director of the International Renaissance Foundation, Civic Synergy Project Director Vera Rihachkova Pachta, Advocacy Manager, Secretariat of the Eastern Partnership Civil Society Forum.

Апошняй панеллю на Канферэнцыі стала абмеркаванне па тэме №4: “Бачанне будучыні Усходняга партнёрства пасля 2020 года. Прагучалі выступы ад «шведскай маці ды польскага бацькі» (дыпламатаў краін-ініцыятараў УП), а таксама ад калегі з трэцяй краіны-заснавальніцы УП — Чэхіі. Выступоўцы аптымістычна абмалявалі бліжэйшыя перспектывы УП. Намеснік міністра МЗС Украіны указаў на вялікія праблемы, выклікі, якія чакаюць Украіну і іншыя краіны УП. Небяспечныя рэаліі вымагаюць выпрацоўку новых інструментаў (не толькі рэкамендацыі, фінансаванне з боку ЕС («пернікі»), але і жорсткія механізмы — «кнуты». Таму наперадзе цяжкая праца для актывістаў грамадзянскай супольнасці, чыноўнікаў урадаў краін УП і бюракратыі Еўрасаюза.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства