Латвія выступае за перагляд фармату “Усходняга партнёрства”

За перагляд фармату ініцыятывы Еўразвяза „Усходняе партнёрства” выказаўся міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве ён выказаўся за выкарыстанне больш індывідуальнага падыходу. „У маі наступнага года будзе саміт кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ і „Усходняга партнёрства”. Я думаю, што гэта той час, каб перагледзець „Усходняе партнёрства”, — сказаў ён. Паводле слоў дыпламата, рэформа падыходаў да супрацы ў межах „Усходняга партнёрства” наспела пасля падпісання Украінай, Грузіяй і Малдовай пагадненняў пра асацыяцыю з Еўразвязам, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Рынкевічс таксама заявіў, што Латвія падтрымлівае Украіну ў яе змаганні за цэласнасць, і лічыць, што ўрад краіны мае права рабіць захады, неабходныя для аднаўлення кантролю над тэрыторыямі.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства