Па выніках круглага стала “Аб стане і разьвіцьці малога бізнэсу ў сфэры паслугаў: погляд спажыўцоў. Праблема даступнасьці для людзей з інваліднасьцю”, які прайшоў 6 жніўня, падрыхтаваная аналітычная запіска.
Спампаваць аналітычную запіску можна тут.
Круглы стол “Аб стане і разьвіцьці малога бізнэсу ў сфэры паслугаў: погляд спажыўцоў. Праблема даступнасьці для людзей з інваліднасьцю” праводзіўся пад эгідай V Рабочай групы Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства ў межах праекту Эўрапейскай камісіі “Узмацненьне патэнцыялу Нацыянальных Платформаў Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства”. Праект накіраваны на пабудову агульнай пляцоўкі для дыялогу арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў улады і эўрапейскіх інстытуцыяў дзеля распрацоўкі праграмаў вырашэньня актуальных праблемаў і ўплыву на працэс прыняцьця рашэньняў на вышэйшым узроўні.