КК БНП ухваліў пазіцыйны дакумент адносна працэсу распрацоўкі Закону Рэспублікі Беларусь «Аб валанцёрскай дзейнасці»

Дакумент заклікае Савет міністраў і Міністэрства юстыцыі спыніць распрацоўку дадзенага законапраекту. Гэта звязана з тым, што знешнія і ўнутраныя абставіны не дазваляюць у поўнай меры забяспечыць ўдзел у распрацоўцы ўсіх зацікаўленых бакоў.

Пазіцыя КК БНП аб неабходнасці прыпынення пуску БелАЭС

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства выказвае салідарнасць і поўную падтрымку Заявы Беларускай антыядзернай кампаніі пра запланаваны пуск БелАЭС і пандэміі COVID-19.

КК БНП пра каронавірус у Беларусі: адкрыты зварот да ўладаў і Прадстаўніцтва ЕС.

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў адкрыты зварот да дзяржаўных органаў Беларусі і Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу адносна стану справаў з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі.

КК БНП патрабуе вызвалення Сяргея Сацука

Заява Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў сувязі з затрыманнем галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука Менск 27 сакавіка 2020 году 25 сакавіка ў Менску супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю быў затрыманы журналіст і галоўны рэдактар сеткавага выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук. 26 сакавіка супрацоўнікі названага вышэй дзяржаўнага органу […]

Усходняе партнёрства: мэты новай палітыкі пасля 2020 года

18 сакавіка Еўрапейская Камісія і Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу па замежных справах і палітыцы бяспекі прадставілі сваю прапанову, якая тычыцца доўгатэрміновых палітычных мэтаў Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года.

Бізнес і каронавірус: арганізацыя 2-й ПГ БНП накіравала прапановы ва ўрад

Рэспубліканская федэрацыя прадпрымальніцтва – сяброўская арганізацыя 2-й працоўнай групы БНП – 16 сакавіка накіравала ва ўрад на імя прэм’ер-міністра прапанову аб стварэнні Міжведамаснай Працоўнай групы для распрацоўкі комплексу захадаў па падтрымцы дзейнасці беларускага бізнэсу і замежных інвестараў ва ўмовах пандэміі каронавірусу.

Новыя дэлегаты ФГС УП. Поўны спіс.

Завершаны адбор дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёртсва. Ад Беларусі на двухгадовы цыкл удзелу абраныя 20 арганізацыяў. Распавядаем, хто яны і як адбываўся працэс селекцыі.

Кіраўніцтва БНП: правакаванне росту дыскрымінацыі недапушчальнае

Каардынацыйны камітэт БНП прыняў заяву з нагоды ініцыятывы пра ўвядзенне крымінальнай адказнасці за прапаганду і публічную дэманстрацыю гомасексуалізму. Лідары БНП перакананыя ў недапушчальнасці грамадскіх дзеянняў, якія вядуць да росту ўзроўню дыскрымінацыі ў грамадстве.

Цікавы кейс адвакацыйных дзеянняў сяброўскай арганізацыі БНП

ГА Экодом накіравала лісты гарадскім уладам Берасця і кіраўніцтву сумнавядомага заводу «АйПаўэр» з прапановаю наладзіць эфектыўную камунікацыю з мясцовымі жыхарамі і актывістамі ў пытанні далейшай будучыні заводу.