Распускаць ці не распускаць Беларускую нацыянальную платформу?

5 траўня ў Мінску прайшоў круглы стол Беларускай нацыянальнай платформы. Мерапрыемства насіла назву “Усходняе партнерства напярэдадні Рыжскага Саміту: выклікі і задачы для грамадзянскай супольнасці Беларусі”.

Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці меліся абмеркаваць актуальную сітуацыі ва Усходнім парнерстве, даць ацэнку развіцця адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, а таксама выпрацаваць супольную пазіцыю ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы па пытаннях рэвізіі Еўрапейскай палітыкі суседства, еўрапейска-беларускіх адносінаў, развіцця ініцыятывы Усходняга парнёрства.

Улад Вялічка, Сяргей Мацкевіч

 

У сваім выступе “Шэсць гадоў існавання Усходняга партнёрства і Беларускай нацыянальнай платформы: дасягненні, вынікі, стан спраў і перспектывы” генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка падсумаваў шасцігадовую дзейнасць УП і БНП.

Як ні намагаўся спадар Вялічка пазытыўна глядзець на справы, усё ж мусіў прызнаць: шасьцігадовае існаванне Усходняга партнёрства для нашай краіны абярнулася страчанымі магчымасцямі.

Уладзімір Мацкевіч увогуле прапанаваў распусціць Нацыянальную платформу, і ачысціць яе ад тых арганізацыяў, якія не могуць весці канструктыўную працу і заклікаў будаваць новую структуру з нуля і на новай аснове.

Разгарнулася дыскусія, і былі дастаткова розныя меркаванні на гэты конт. Адныя ўдзелнікі БНП прытрымліваліся пазіцыі поўнага роспуску, другія – поўнага захавання існуючага фармату Нацплатформы. Але на круглым стале гэтае пытанне не магло быць вырашага, хутчэй збіраліся меркаванні.

Андрэй Ягораў, сустаршыня Кіруючага камітэту ФГС УП, нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі, у каментары інфармацыйнай службе сайту npbelarus.info назваў круглы стол працоўным.

Праблемы Нацыянальнай платформы не могуць быць вырашымі проста зараз, але іх варта абмяркоўваць. Ужо хутка чарговая канфэрэнцыя Форуму грамадзянскай супольнасьці, таму нам трэба быць падрыхтаванымі да тых сур’ёзных рашэнняў, якія нас чакаюць. А гэта перш за ўсё фармат існавання Беларускай нацыянальнай платформы ў будучыні, бо відавочна, што Нацплатформа сёння з-за розных прычынаў не выконвае тыя функцыі, да якой прызначана, — адзначыў Ягораў.

Паводле Ягорава, кансалідацыя голасу грамадзянскай супольнасці Беларусі, падвышэнне ўплывовасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, дыялог з уладамі, змена сітуацыі ў краіне — гэта ўсё тое, што нацыянальная платформа не вырашае і не рухаецца ў бок вырашэння гэтых пытанняў. Гэта прыкрая сітуацыя для нацплатформы, бо бессэнсоўна існаванне такой структуры. Яна павінна быць сур’ёзна рэфармаваная, або як мінімум паспушчана ці замарожана. Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на наступнай канфэрэнцыі БНП, якая пройдзе ўлетку.

Другое абмяркоўваемае пытанне датычылася пазіцыі Беларускай нацыянальнай платформы да Саміту Усходнага партнёрства ў Рызе. Быў прапанаваны шэраг тэзісаў, якія звязаны з канстатацыяй сітуацыі крызіснасці УП, сур’ёзнасці яе палітычных выклікаў якія сёння стаяць і некаторых захадаў, якія маглі быць прынятыя УП што да падвышэння сваёй эфектыўнасці працы з такімі краінамі, як Беларусь.

На думку кіраўніка БНП, Беларусь не павінна выключацца з прыярытэтаў УП з-за таго, што яе кіраўніцтва краіны не жадае інтэгравацца з Еўрапейскім саюзам. Ну і зноў так падкрэсліць каштоўнасны складнік еўрапейскай палітыкі і неабходнасць захавання гэтага каштоўнаснага складніку. А таксама захавання пэўнай абумоўленасці і ўзроўню супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі за-за  таго, што яно не прытрымліваецца каштоўнасцяў, зь якімі раней пагаджаліся і падпісвалі ў Пражскай дэкларацыі Усходняга партнёрства.

Нацыянальна платформа паедзе на канфэрэнцыю паралельную Саміту і паедзе з гэтай пазыцыяй грамадзянскай супольнасьці, накіраванай на той асноўны мэсэдж, які панясе беларуская дэлегацыя на канфэрэнцыю: Беларусь і краіны, якія не інтэгруюцца з Еўрасаюзам зараз, гэта ня толькі ўрады гэтых краінаў, але гэта супольнасьці, гэта народ гэтых краінаў. І трэба ўлічваць меркаваньне гэтых групаў насельніцтва, а не арыентавацца выключна на дэкларацыі нашых аўтарытарных урадаў, якія не рэпрэзентуюць дэмакратычна нашыя народы. Выключэнне грамадзянскай супольнасці з гэтага працэсу будзе вельмі вялікай памылкай самога Усходняга партнёрства. А больш шчыльнае уключэнне гэтых структураў у кааперацыю, улік меркаванняў іншых стэй холдэраў, якія існуюць у нашай краіне, гэта шлях да падвышэння эфектыўнасці УП, — зазначыў кіраўнік Беларускай нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства