У свет выйшаў агляд свабоды асацыяцыяў у Беларусі за 2012 год

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі выпусцілі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2012 год. У публікацыі адлюстраваныя найбольш важныя тэндэнцыі і падзеі, зьвязаныя з прававымі ўмовамі дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў і іншых формаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

Выпуск падобнага кшталту гадавых аглядаў ажыцьцяўляецца з 2007 года. Сёлета аўтары агляду адзначылі, што магчымасьці для рэалізацыі свабоды асацыяцыяў у 2012 годзе ў Беларусі не пашырыліся. На ўзроўні прававога рэгуляваньня, нягледзячы на ўвядзенне асобных пазітыўных нормаў, не было зафіксавана значных зменаў, якія б палепшылі альбо пагоршылі становішча некамерцыйных арганізацыяў.

Азнаёміцца з дакументам

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства